Навіны

«Расследаванне працягваецца». Ад трагедыі на цукровым заводзе ў Скідзелі прайшоў год

Прайшоў год пасля выбуху на цукровым заводзе ў Скідзелі, калі ад апёкаў загінулі чатыры жанчыны. Вінаватыя ў трагедыі дагэтуль не названыя.

— Расследаванне працягваецца. Чакаем вынікаў складаных экспертных даследванняў, — паведамілі Hrodna.life у Следчым камітэце.

Здарэнне адбылося ў ноч на 25 лютага побач з цэхам упакоўкі і фасоўкі цукру. Як паведамлялі тады следчыя, адбылася «ўспышка пылапаветранай сумесі без далейшага гарэння». Простымі словамі, пыл, які ішоў ад сыпанага цукру, выбухнуў. Паводле законаў фізікі, выбух адбываецца пры вялікай канцэнтрацыі пылу ў паветры.

У выніку пяць супрацоўніц завода 43−55 год атрымалі апёкі больш за палову цела. Дзве жанчыны засталіся ў гродзенскай больніцы, яшчэ трох перавезлі ў мінскі апёкавы цэнтр. Цягам некалькіх тыдняў чатыры пацярпелыя памерлі.

Выбух таксама пашкодзіў сцены, выбіў вокны.

Затрымалі трох падазраваных

Адразу ж у дзень здарэння узбудзілі крымінальную справу па факце службовай халатнасці. Польскія спецыялісты прыязджалі, каб дапамагчы расследаванню.

У маі стала вядома, што з’явіліся падазраваныя па крымінальнай справе. Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў пра затрыманне трох супрацоўнікаў завода: галоўнага інжынера, начальніка цэха, у якім адбыўся выбух, і яго намесніка.

Крыху пазней з афіцыйнага сайта цукровага завода знікла імя галоўнага інжынера. Замест яго напісалі іншага чалавека, які выконвае абавязкі галоўнага інжынера.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024