На Замкавай гары археолагі знайшлі залатую накладку для абраза ці кнігі

Пералік археалагічных знаходак, якія выявілі ля сцен Старога замка, папоўніўся. На мінулым тыдні археолагі знайшлі тут залатую накладку, якая была элементам, верагодна, царкоўных рэчаў.

— Магчыма, яна ўпрыгожвала абраз ці кнігу і адносіцца да перыяду сярэднявечча — XII-XIII стагоддзяў, — распавяла «Гродзенскай праўдзе» загадчыца аддзела археалогіі гісторыка-археалагічнага музея Наталля Кізюкевіч.

Сярод знойдзенага таксама арнаментацыйная верагодна скураная накладка таго ж перыяду. Ад цэнтральнага элемента ў форме кветкі ў бакі адыходзяць плоскія трымальнікі, якія мацаваліся да кнігі або абраза. У сярэднявеччы і першыя, і другія былі прыкметай дабрабыту, сустракаліся яны нячаста і ў сваім афармленні, як правіла, мелі дэкаратыўныя элементы, у тым ліку з каштоўных металаў.

Падчас свідравання паглыбленняў для паль археолагі знайшлі металічную пацерку, якая хутчэй за ўсё была часткай ўпрыгожання, і рыбалоўную блешню, якая захавалася ў даволі добрым стане.

Не так даўно ля Старога замка знайшлі цагліну з выявай «Калюмнаў», якая датуецца канцом 14 стагоддзя — часам, калі замак у Гродне перабудоўваў Вітаўт. Археолагі знайшлі фрагмент яшчэ аднаго элемента з рэльефным малюнкам. Пакуль яны прытрымліваюцца версіі, што цэглы выкарыстоўваліся для абліцоўвання печы ці каміна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024