«Пад выглядам альтанкі пабудавалі дом»: як арандатары вадаёмаў парушаюць закон

У Гродзенскай вобласці пракуратура знайшла шмат парушэнняў на арандаваных вадаёмах. Больш за 20 самавольна ўзведзеных збудаванняў знайшлі ў Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах, піша БЕЛТА.

У Гродзенскім раёне пад выглядам альтанкі пабудавалі драўляны дом на падмурку. Некаторыя арандатары не ўтрымліваюць берагавыя ўчасткі ў належным санітарным стане і гідратэхнічныя збудаванні ў спраўнасці, не ствараюць спрыяльныя умовы для рыбалоўства і рыбаводства.

Напрыклад, у Лідскім раёне арандатар спусціў ваду ў сажалцы. Праз гэта зямля і водныя ўгоддзі абясплодзіліся. Нічога, каб выправіць сітуацыю, гаспадар не зрабіў.

Такія парушэнні з боку арандатараў шкодзяць прыродным рэсурсам. Гэта пагражае не толькі экалагічнай бяспецы навакольнага асяроддзя, але і жыццю, здароўю людзей, кажуць у пракуратуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024