На хутары пад Гродна за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу

На хутары каля вёскі Самборы, што ў Гродзенскім раёне, за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу. Сярод іх былі авечкі дарагой пароды.

Гаспадар упэўнены, што на жывёл напалі не ваўкі, а менавіта сабакі. Пра здарэнне мужчына тут жа заявіў у міліцыю.

— Тое, што гаспадары заводзяць сабак і потым выганяюць іх на вуліцу, не несучы за гэта ніякай адказнасці, нармальна. Так атрымліваецца? Пара ў гэтай справе наводзіць парадак і «выхоўваць» саміх уладальнікаў, — расказаў гаспадар «Перспектыве».

Мужчына абураецца колькасцю незарэгістраваных сабак, прапаноўвае ўвесці абавязковае чыпіраванне і штрафаваць гаспадароў, якія не рэгіструюць сваіх гадаванцаў.

[irp posts="9081″ name="На ўскраіне Гродна блукае зграя бадзяжных сабак. Што рабіць, калі іх сустрэнеш?"]

Гэта не першы выпадак, калі бадзяжныя сабакі шкодзяць гаспадаркам. Яны і раней нападалі на авечак у вёсках пад Гродна. А ў канцы мінула года зграя бадзяжных сабак зайшла на ўчастак на Старамалышчынскай і задушыла ўсіх коз. Праблема здзічэлых сабак на гэтай вуліцы існуе не першы год, а ў гаспадара гэта былі не першыя ахвяры.

Калі бадзяжныя сабакі з’яўляюцца ў паляўнічых угоддзях, то паляўнічыя маюць права ў іх страляць. У населеных жа пунктах страляць забаронена — ад крайняй гаспадарчыя пабудовы павінна быць не менш за 200 метраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024