Людзі і справы

Фанат сваёй справы. Чалавек, які рабіў немагчымае. Памёр Аляксандр Шымковяк

Гэты фотаздымак з’явіўся ў акаўнце Шымковяка ў фэйсбуку 19 лютага. Яшчэ ранкам 21 лютага ён, як звычайна, праводзіў трэніроўку сваёй любімай «Алімпіі», якой аддаў сваё жыццё. У прамым сэнсе слова, бо ўжо вечарам серады чалавека не стала.

Спытай на вуліцы 10 гарадзенцаў пра тое, хто такі Аляксандр Шымковяк — і дзевяць з іх не справяцца з правільным адказам. Насуперак тэлевізійнай прапагандзе, беларусы мала займаюцца і слаба цікавяцца спортам.

Аляксандр Шымковяк гэта добра ведаў, але ніколі не здрадзіў абранай справе жыцця.

Ачоліўшы ў 2000 г. гарадзенскую «Алімпію», ён восем разоў зрабіў гарадзенак чэмпіёнкамі краіны, перамагаў у Балтыйскай лізе.

Без грошай, без нармальнай залы для трэніровак, штогод губляючы лідарак, Шымковяк упарта рабіў сваю справу, даючы бой багатым сталічным дружынам.

А паралельна разам са сваёй жонкай Вікторыяй вазіўся з дзяўчынкамі, якія рабілі свае першыя крокі ў баскетболе.

Менавіта гарадзенкі штогод складалі аснову юніёрскай дружыны Беларусі, якая з поспехам гуляла на міжнароднай арэне.

Гэты фотаздымак з афіцыйнага сайту Сусветнай федэрацыі баскетболу абыйшоў многія сайты. Дружына Аляксандра Шымковяка з поспехам згуляла на чэмпіянаце Еўропы і не стрымлівала эмоцый
Упартасць Шымковяка не магла не ўражваць. Толькі аднойчы, у лютым 2015 г., чарговы раз даведаўшыся, што грошай на развіццё гарадзенскага жаночага баскетболу зноў не прадбачыцца, ён прыняў цяжкае рашэнне пакінуць пасаду галоўнага трэнера каманды. Каб праз кароткі час зноў вярнуцца да СВАІХ дзяўчат, якія любілі і паважалі СВАЙГО трэнера.

Затым была яшчэ складаная аперацыя на сэрца, пасля якой толькі адзін з дзесяці вярнуўся б да такой эмацыйнай прафесіі, як трэнерская. І гэтым адным быў Аляксандр Шымковяк.

Вялікі трэнер, які даў дарогу ў вялікі спорт цэлай плеядзе баскетбалістак. Чалавек, які жыў сваёй справай да апошняга дня.

Падзяліцца
Меткі: асобыспорт

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024