У Беластоку каля вакзала адкрыўся ГЦ «Каля вакзала»

У Беластоку з 14 лютага побач з аўтавакзалам запрацаваў міні-гандлёвы цэнтр з назвай «Каля вакзала». У ім размясціўся першы ў горадзе магазін для хатніх жывёл Maxi Zoo, піша euroby.info.

У гандлёвым цэнтры таксама працуюць крамы Pepco, Neonet, CCC, Hebe. Яго агульная плошча — каля 3 тыс.м2. Крамы размешчаны на першым паверсе, а другі аддадзены пад фітнес-цэнтр і кафэ. Пры цэнтры ёсць паркоўка на 300 аўтамабіляў.

Побач з новым аўтавакзалам ужо працуе гіпермаркет нямецкай сеткі Kaufland. Зрэшты, турыстам разлічваць на пакупкі з Tax Free каля вакзала ў Беластоку не варта. Поўнае вяртанне VAT афармляюць толькі ў камп’ютарнай краме Neonet.

Новы аўтавакзал на два паверхі будавалі з сакавіка мінула года. Адкрылі яго 11 снежня. У будынку ёсць вялікая зала чакання, чатыры білетныя касы, памяшканні двух міжнародных перавозчыкаў, а таксама продаж прэсы і ежы. Будаўніцтва каштавала 13 мільёнаў злотых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024