Забойцу гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава прысудзілі да 8 гадоў калоніі

У Праўдзінскім раённым судзе (Калінінградская вобласць) вынеслі прысуд па справе аб забойстве гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава. 30-гадовы грамадзянін Расіі віну прызнаў часткова і атрымаў 8 гадоў турмы, паведамілі ў прэс-службе Праўдзінскага раённага суда.

Што здарылася

У верасні 2017 года музыка разам са сваімі сябрамі з Гродна адправіўся ў Калінінградскую вобласць у пасёлак Ермакова на заробкі. За некалькі дзён да ад’езду дадому Арцёма забілі.

Суд устанавіў, што ў ноч на 24 верасня 2017 году асуджаны ў стане алкагольнага ап’янення ў ходзе канфлікту нанёс гарадзенцу не менш за 10 удараў па галаве кулакамі і галавой. Ад атрыманых траўмаў Арцём памёр на месцы.

«Забіваць не хацеў»

Асуджаны віну прызнаў часткова, сказаўшы, што не хацеў забіваць пацярпелага. Паводле яго версіі, сварка адбылася з-за таго, што ён адрэзаў гродзенцу валасы, сабраныя на патыліцы ў касічку. У таго гэта выклікала лютасць і ён ударыў крыўдзіцеля. Завязалася бойка, малады чалавек упаў і ўдарыўся галавой.

Следства кваліфікавала дзеянні абвінавачанага па ч. 4 арт. 111 КК РФ як наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, небяспечнай для жыцця чалавека, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага.

Суд прызнаў віну падсуднага цалкам даказанай і пагадзіўся з фармулёўкай абвінавачвання, заяўленай Следчым камітэтам Калінінградскай вобласці. Пры прызначэнні пакарання суд улічыў змякчальныя акалічнасці: яўку з павіннай, раскаянне, садзейнічанне расследаванню, а таксама наяўнасць шасці малалетніх дзяцей і той факт, што падсудны сам выклікаў хуткую дапамогу да месца злачынства.

Восем гадоў строгага рэжыму

У выніку забойца гродзенца быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024