У Лідзе назвалі пераможцу ў конкурсе эскізаў помніка князю Гедыміну

Сумесная праца Вольгі Нячай і Сяргея Аганава перамагла ў адкрытым конкурсе эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін».

У кастрычніку Лідскі райвыканкам абвясціў конкурс на лепшы эскіз будучай скульптуры. На ўдзел у ім паступіла 42 заяўкі, аднак толькі 28 эскізаў былі ўвасоблены ў жыццё. Каб захаваць ананімнасць, працы былі прадстаўлены аўтарамі пад чатырохзначнымі нумарамі, якія былі паказаны на ўсіх матэрыялах і аўтарскіх канвертах, пішуць «Прынёманскія весці».

Скульптуру ўсталююць у скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

[irp posts="50 559″ name="У Лідзе вызначылі канчатковы варыянт помніка Гедыміну. Як выбіралі пераможцу?"]

Вольга Нячай — мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства. Працуе ў жанры манументальнай скульптуры, анімалістыкі, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, а таксама жывапісу і дызайна. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе.

Сяргей Аганаў - мастак, скульптар. Працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых работ — скульптура «Войт» у Мінску, прысвечаная атрыманню горадам магдэбургскага права, помнік загінуламу курсанту Д. Гвішыяні, усталяваны на тэрыторыі Беларускай ваеннай акадэміі, а таксама скульптура княгіні Анастасіі Слуцкай у Слуцку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024