У новы дзень і ў новым месцы: курсы «Мова Нанова» пераязджаюць

Курсы беларускай мовы «Мова Нанова», якія існуюць у Гародні ўжо 4 гады, мяняюць памяшканне і дзень правядзення. Цяпер заняткі будуць праходзіць па серадах у антыкавярні «Партал», што на Вялікай Траецкай, 31.

Першыя заняткі ў новым месцы пройдуць 21 лютага і будуць прысвечаны беларускаму бізнесу і святкаванню Дня роднай мовы. Пра тое, як гэта — весці бізнес па-беларуску, раскажа Андрэй Несцяровіч, уласнік «Цудоўні», гандлёва-культурніцкай прасторы, дзе можна знайсці рэчы ў нацыянальным стылі і кнігі па-беларуску, а па вечарах — трапіць на цікавую імпрэзу.

Яшчэ адным госцем будзе правазнаўца з Гомеля, больш вядомы як «моўны інспектар» — Ігар Случак, які з’яўляецца адным з аўтараў сайта svaje.by.

[irp posts="14 766″ name=""Моўны інспектар" у гродзенскім «Евроопте»: ці атрымаецца прадаваць «буракі» замест «свеклы»?"]

Svaje.by — гэта каталог беларускамоўных бізнесаў, якія абслугоўваюць кліентаў па-беларуску, выкарыстоўваюць беларускую мову ў рэкламе і вонкавым афармленні, падтрымліваюць беларускаарыентаваныя культурніцкія праекты. Ігар распавядзе, якія магчымасці дае сайт для беларускамоўных вытворцаў і спажыўцоў.

Гэта першы падобны сайт у гісторыі Беларусі, зараз на ім зарэгістравана каля 300 беларускамоўных бізнесаў і месцаў.

На заняткі арганізатары прапануюць прыйсці ў строях, вышыванках, вышамайках і паўдзельнічаць у конкурсе «Самы беларускі беларус». Тыя, чые «лукі» будуць найбольш па-беларуску цікавымі і адметнымі, атрымаюць добрыя падарункі.

Курсы бясплатныя і папярэдняга запісу не патрабуюць. Заняткі пачнуцца а 19-ай гадзіне.

Сачыць за абвесткамі можна на нашым сайце і ў суполках на Facebook і VKontakte

[irp posts="49 947″ name="Якім было старадаўняе вяселле, расказаў Іван Кірчук на курсах Мова Нанова""]

[irp posts="16 379″ name=""Супадзенне? Не думаю!" Тыдзень чытання Hrodna.life натхніў Ігара Случака завесці блог пра Гомель і Гродна"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024