Інвалід І групы з Жодзіна Віктар Акуневіч апынуўся ў судзе, бо не змог выплаціць грошы за коўдры, якія яму прадала адна з гродзенскіх фірмаў, піша «Радыё Свабода».

Гродзенскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вэлмакс плюс» падчас прэзентацыі ў жодзінскім Доме культуры прадала Віктару камплект пасцельных рэчаў за 1200 рублёў.

«Я столькі не змагу заплаціць» — сказаў тады Віктар. На гэта яму прапанавалі плаціць «як-небудзь па месяцах».

Калі Віктар не здолеў выплаціць чарговую частку, фірма-гандляр звярнулася з позвай у суд, каб спагнаць з інваліда грошы, а таксама пеню і штраф за пратэрмінаваныя выплаты.

Гродзенскі суд задаволіў позву без прысутнасці Віктара. Тады ён звярнуўся да сябра-юрыста, які дапамог абскардзіць рашэнне суда. У выніку, прадстаўнікі «Вэлмакс плюс» адклікалі позву, забралі коўдры і вярнулі сплачаныя грошы. Фірма працягвае працу і цяпер.

[irp posts="44 702″ name="Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу на ашуканцаў-электрыкаў у Гродне"]