Здароўе і спорт

Зноў буліты. Хакеісты «Нёмана» у Маладзечне пацярпелі першую паразу ў 2018 годзе

У нядзелю 11 лютага ў Маладзечне праходзіў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі, дзе мясцовае «Дынама» прымала гродзенскі «Нёман». Зыход матчу быў вырашаны толькі ў серыі булітаў, удача была на баку гаспадароў.

Супраць «Дынама» гродзенцы правялі добры паядынак, дзе ні ў чым не саступалі свайму суперніку. Галоўнае, што падвяло «Нёман» у Маладзечне, гэта дрэнная рэалізацыя і выдатная гульня галкіпера гаспадароў - Карнаўхава.

У Маладзечне «Дынама» перапыніла 7-матчавую пераможную серыю «Нёмана», якая доўжылася з пачатку 2018 года.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 2:1 (бул.) (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0)

галы:
31:00 0:1 — Рэмезаў (Хараманда, Кіслы, — мен.)
55:54 1:1 — Гаўру (Рак, Буйніцкі)
65:00 2:1 — Карабанаў (вырашальны кідок)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Атрымаўся матч нявыкарыстаных магчымасцяў. Мы мелі вялікую перавагу на працягу двух перыядаў. Каля пяцідзесяці кідкоў нанеслі ў створ варот, але рэалізацыя была на нізкім узроўні. Сёння мы проста страцілі ачкі.

Нягледзячы на паразу, «Нёман» па-ранейшаму застаецца лідэрам у турнірнай табліцы і мае 85 ачкоў. У «Юнацтва» — 82, «Шахцёра» і «Гомеля — па 79.

У аўторак 13 лютага «Нёман» правядзе чарговы матч з «Юнацтвам». На гэты раз супернікі сустрэнуцца з Мінску.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024