Праграма кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргея Двурэчанскага

Кожны кандыдат у Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў можа даслаць сваю праграму ў рэдакцыю Hrodna.life і мы яе апублікуем. 12 лютага мы атрымалі матэрыялы ад Сяргея Двурэчанскага, кандыдата па Спартыўнай акрузе № 19. Раней гэтай магчымасцю скарыстаўся Ігар Банцар з Гімназічнай акругі № 29.

Сяргей Двурэчанскі нарадзіўся 7 сакавіка 1977 года ў в. Некрашы Гродзенскага раёна. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны прафесійны электратэхнічны каледж імя І. Шчаснага па спецыяльнасці тэхнік-электрык.

З 1995 па 1998 гг. — праходзіў тэрміновую службу і службу па кантракту ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
З 1998 па 2009 з’яўляўся індывідуальным прадпрымальнікам.
З 2009 працуе ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні слесарам-электрыкам па рамонце электраабсталявання рухомага састава.
З 2015 і па цяперашні час уваходзіць у Савет Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Член РДА грамадскага аб’яднання «Гавары праўду».
Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае чацвярых дзяцей.

Сумесна з іншым неабыякавымі грамадзянамі ўдзельнічаў у пабудове пляцоўкі для выгулу сабак на Вішняўцы, збіраў подпісы для будаўніцтва стаянкі каля трэцяй паліклінікі, устаноўкі ляжачых паліцэйскіх каля школ. У выніку ўсе гэтыя ініцыятывы былі пачутыя, прыцягнулі ўвагу людзей і ўлады, дасягнулі поспеху. Гэта маленькія перамогі, але яны сведчаць, што мы можам іх дасягаць.

Чаго мае намер дамагацца

— Правядзення адкрытых грамадскіх абмеркаванняў з удзелам уладаў па самых праблемных пытаннях нашага горада. Такім чынам, мы зробім вялікі крок у развіцці грамадскага самакіравання.

— Фарміравання здаровага ладу жыцця, далучэння да масавых заняткаў фізічнай культурай і спортам. На тэрыторыі акругі ёсць пусткі, на якіх можна размясціць спартыўную пляцоўку з вулічнымі трэнажорамі, пляцоўку для міні футбола, валейбола. Са з’яўленнем пляцовак вырашаецца праблема даступнасці спорту і развіцця масавага бясплатнага спорту.

— Падтрымка грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў, якія накіроўваюць свае намаганні для паляпшэння сацыяльнай сферы, адукацыі.

Паведаміць аб праблемах, дапамагчы слушнай парадай, падзяліцца ідэяй можна патэлефанаваўшы МТС/viber: +375 33 6 545 394 або напісаць на email: dvurechanski@zapraudu.info

Сумняваешся ў адказе, чаму трэба ісці на выбары?

Важная прычына — гэта права голасу, якое дае магчымасць удзельнічаць у працэсе кіравання сваім горадам, сваёй вобласцю, сваёй краінай.

У сілах людзей, што прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, працэс пераменаў не толькі запусціць, але і ўплываць на прыняцце рашэнняў. Ад таго, як вы скарыстаецеся сваім правам, залежыць ваша далейшае жыццё — бо вы робіце важны выбар, вырашаючы каму даверыць свой голас.

Яшчэ адна прычына — таму, хто ўдзельнічае ў выбарах, не абыякава тое, што адбываецца ў горадзе, вобласці, краіне. Удзел у выбарах кажа аб наяўнасці сапраўднай грамадзянскай пазіцыі. Такая пазіцыя вартая павагі.

Чым больш людзей прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, тым больш сумленнымі будуць выбары.

Не забудзьцеся аб адказнасці

Кожны выбаршчык паасобку і ўсе выбаршчыкі разам нясуць адказнасць за тое, што адбываецца ў горадзе, вобласці, краіне.
Зрабіце правільны выбар 18 лютага 2018 года.

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024