Здароўе і спорт

Паўабаронца Максім Лукашэвіч стаў футбалістам «Нёмана». На прагляд прыехаў яшчэ бразілец

У панядзелак 12 лютага з гродзенскім «Нёманам» тэрмінам на 1 год падпісаў кантракт 25-гадовы беларускі паўабаронца Максім Лукашэвіч, які здолеў сябе зарэкамендаваць на турніры «Белазовец-2018». У Жодзіне футбалісту ў складзе «Нёмана» атрымалася адрозніцца двума забітымі мячамі.

Пўабаронца з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Мінска». Выступаў за такія беларускія каманды як «Мінск», «Рэчыца і літоўскія «Таўрас», «Шылутэ» i «Паланга». У мінулым годзе Лукашэвіч выступаў за яшчэ адзiн літоўскі клуб «Каралас» (Д2), дзе яму ўдалося забіць 16 галоў у 22 матчах.

Максім Лукашэвіч стаў афіцыйна другім пачаткоўцам, якога падпісаў «Нёман» у леташнім міжсезонне. Першым гульцом быў Леанід Ковель.

Варта адзначыць што на прагляд у «Нёман» прыехаў i 24-гадовы бразільскі абаронца Сэржыё Жуніёр. Футбалiст з’яўляецца гульцом каманды «Атлетыка Можы» з горада Можы-дас-Крузыс, якая выступае ў другім дывізіёне чэмпіянату Паулiсты.

У трэнерскага штаба «жоўта-зялёных» будзе магчымасць праверыць патэнцыйнага пачаткоўца ў бліжэйшую сераду, 14 лютага. Супернікам «Нёмана» стане бабруйская «Белшына».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024