Дні Стэфана Баторыя пройдуць у Гродне 28 красавіка. Яго арганізатарамі выступаюць польская гусарская харугва, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, Генеральнае Консульства РП у Гродне і Польская Мацеж Школьна.
Як і мінулым разам, у Гродне цягам дня каля Новага замка будуць паказы і баі. Таксама гусары заедуць у Ліду, Багатыровічы, Старыя Васілішкі, Навагрудак, прымуць удзел ва ўрачыстасцях на Дзень Сцяга 3 мая (3 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі, а 2 мая — Дзень Сцяга РП — рэд.).
Упершыню польскія гусары наведалі Гродна ў снежні 2016 года. Прыехала больш за трыццаць мужчын з даспехамi і зброяй, іх суправаджалі жанчыны, апранутыя ў адзенне XVI-XVII стагоддзяў. Урачыстае шэсце польскіх гасцей і лагер з рэканструктарамі ў строях выклікалі вялікую цікавасць гарадзенцаў.
[irp posts="5455″ name=" Баторый — наша агульная гісторыя". Польскія гусары нагадалі гродзенцам пра караля"]
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…