Канфіскавалі 450 кг наркотыкаў і раскрылі 30 злачынстваў, дзякуючы інтэрнэт-чытачам: як спрацавала міліцыя ў 2017 годзе

Кіраўнік Гродзенскай міліцыі, генерал-маёр Вадзім Сіняўскі на сустрэчы з журналістамі расказаў пра вынікі працы праваахоўнікаў у мінулым годзе.

Праваахоўнікі раскрылі 20 цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў (усяго — 144), у тым ліку 2 разбойныя напады і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, здзейсненых у 2014 і 2016 гадах, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Напрыклад, у жніўні 2000 года каля Гродна знайшлі труп 19-гадовай мясцовай жыхаркі, якую задушылі рукамі і пятлёй. У верасні мінулага года аператыўнікі ўстанавілі, што дзяўчыну забіў 50-гадовы гродзенец, якога затрымалі і заключылі пад варту.

17 студзеня ўжо гэтага года ў Ваўкавыску ў сваёй кватэры знайшлі труп 80-гадовай пенсіянеркі. Акрамя таго, з кватэры зніклі каля 1 тысячы долараў і 4-х тысяч рублёў. Практычна не маючы на ​​першапачатковым этапе ніякіх звестак пра злачынцаў, на працягу тыдня, адпрацаваўшы вялікую колькасць версіяў, запісаў сістэм відэаназірання, абанентаў мабільнай сувязі, падазраванага ў забойстве затрымалі.

Таксама, у 2017 годзе зарэгістравалі менш злачынстваў, у тым ліку і ўчыненых раней судзімымі асобамі.

У мiнулым годзе з абароту канфіскавалі амаль 450 кг наркатыкаў і псіхатропаў. Закрылі 16 так званых інтэрнэт-крам, з дапамогай якіх распаўсюджвалі псіхатропныя рэчывы, перакрылі 6 каналаў іх паступлення з-за мяжы.

Праводзячы адмысловую праграму «Мак», знішчылі больш за 32 тоны наркатычнай сыравіны і канфіскавалі каля 174,6 кг насення маку, а таксама звыш 111 кг «насвая».

Што не атрымалася

Да цяперашняга часу міліцыя не мае дакладных звестак пра лёс Максіма Мархалюка са Свіслачы, знікненне якога ў верасні мінулага года выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Хлопчыка шукаюць дагэтуль.

[irp posts="44 294″ name="10 тыс. беларусаў мяркуюць, што Максім Мархалюк знік па крымінальнай прычыне"]

Таксама апошнія гады здзяйсненяецца больш злачынстваў у адносінах да непаўналетніх супраць палавой недатыкальнасці - іх зарэгістравана 61. Такія злачынствы ўжо былі і ў гэтым годзе.

У мінулым годзе міліцыя раскрыла 30 злачынстваў, дзякуючы дапамозе чытачоў інтэрнэт-сайта, якія пазнавалі падазраваных па фота і відэа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024