Якія прафесіі былі самымі траўманебяспечнымі на Гродзеншчыне ў 2017 годзе?

Кіроўца аўтамабіля і трактарыст-машыніст узначалілі рэйтынг самых траўманебяспечных прафесій у Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе, піша БЕЛТА.

У Гродзенскай вобласці ў мінулым годзе ў параўнанні з 2016-м знізіўся вытворчы траўматызм са смяротным зыходам на 37,5% (з 16 да 10 чалавек), таксама знізілася з 75 да 61 колькасць пацярпелых на вытворчасці.

Усяго пацярпелі працоўныя 43 прафесій. Найбольш траўманебяспечнымі з іх сталі кіроўца аўтамабіля, трактарыст-машыніст, падсобны рабочы, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, грузчык, тынкоўшчык, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання.

Партрэт пацярпелага, які атрымаў цяжкую вытворчую траўму: мужчына ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. На вытворчасці загінулі людзі ў Гродзенскім, Смаргонскім, Ваўкавыскім і Навагрудскім раёнах.

«Нярэдка самі пацярпелыя пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў грэбуюць элементарнымі мерамі бяспекі, так у 38% расследаваных няшчасных выпадкаў няма віны наймальніка. Тым не менш, шмат парушэнняў дапускаецца менавіта з боку кіраўніцтва», — адзначыў Дзмітрый Гаравенка, галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

За мінулы год тэхнічныя інспектары прафсаюзаў выявілі каля 7 тысяч парушэнняў патрабаванняў аховы працы. У тым ліку прыпынялі працу няспраўнага абсталявання, машын і участкаў, дзе ўмовы працы стваралі пагрозу для жыцця і здароўя работнікаў.

[irp posts="49 070″ name=" Остановите покраску, Вите нужна маска": сацыяльны ролік пра ахову працы знялі ў Гродне (відэа)"]

У мінулым годзе матэрыяльную ​​дапамогу атрымалі 5 сем’яў загінулых і 22 работнікі, якія страцілі працаздольнасць. Ім было выплачана больш за Br630 тысяч, частка з гэтых сродкаў выплачваецца ў растэрміноўку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024