Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў у Гродне «Юнацтва» і ўтрымаў лідарства ў чэмпіянаце

Пасля працяглай міжнароднай паўзы вялікі хакей вярнуўся ў Гродна. У чацвер 8 лютага «Нёман» на сваёй пляцоўцы прымаў прынцыповага суперніка — мінскае «Юнацтва». Гульня скончылася пераканаўчай перамогай гродзенскай каманды з лікам 4:1.

Традыцыйна ўжо на працягу некалькіх гадоў гульнi «Нёмана» і «Юнацтва» праходзяць пры поўным лядовым у Гродне. І гэты раз, не выключэнне.

Першая дваццаціхвілінка засталася за гасцямі. На 11-й хвіліне «Юнацтва» рэалізавала большасць намаганнямі Яфіменка і выйшла наперад.

Але ўжо са старту другога перыяду «Нёман» перабудаваў гульню і пайшоў наперад, што прынесла вынік. Ужо на 22-й хвіліне Хараманда параўноўвае лiк. Выйсці наперад грjдзенцам удалося за толькi за 4 хвіліны да перапынку. Дакладным і эфектным кідком адзначыўся Баярчук.

У заключным перыядзе каманада Сяргея Пушкова па ўсіх паказчыках перайграла свайго суперніка і здолела закінуць яшчэ дзве шайбы. Спачатку на 44-й хвіліне гродзенцы пры дапамозе Кіслага рэалізавалі большасць. А за 9 хвілін да канца асноўнага часу кропку ў матчы паставіў пачатковец каманды Грынь.

«Нёман» — «Юнацтва» 4:1 (0:1, 2:0, 2:0)

галы:
10.59 0:1 — Яфіменка (Плотнікаў, Парфеявец, — бол.)
21.38 1:1 — Хараманда (Баярчук, Стэфановіч)
36.12 2:1 — Баярчук (Стэфановіч, Жыдкіх)
43.14 3:1 — Кіслы (Рэмезаў, Пасют, — бол.)
50.16 4:1 — Грынь (Коршунаў)

Дзякуючы перамозе над «Юнацтвам» гродзенская каманда умацоўвае сваё становішча ў турнірнай табліцы. Гродзенцы ідуць на першым месцы і маюць 83 ачкі, другое і трэцяе дзеляць «Юнацтва» і «Шахцёр» у якіх па 79 ачкоў.

Свой наступны матч чырвона-чорныя правядуць 11 лютага ў Маладзечне, дзе сустрэнецца з мясцовым «Дынама».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024