Пасол Расіі выказаў сваю любоў да Гродна і заявіў, што ў сумесных праектах з «Гродна Азотам» ёсць патэнцыял

Гродна і возера Нарач сталі любімымі турыстычнымі месцамі ў Беларусі ў пасла Расіі Аляксандра Сурыкава, піша БЕЛТА.

«Усё наведаць немагчыма, але любімыя месцы ў мяне — Нарач і Гродна разам з тым комплексам, што побач: Аўгустоўскі канал і г. д. Мне вельмі падабаецца гэты горад», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат адзначыў, што Гродна, напэўна, адзіны ў Беларусі горад, які захаваў архітэктурную самабытнасць, практычна ўсе гістарычныя помнікі.

Таксама Сурыкаў заявіў, што ў інтэграцыйных праектах Беларусі і Расіі ёсць будучыня, але трэба было б паскорыцца, піша «Тут.бай».

Ён адзначыў, што ў праекце МАЗ-КамАЗ «не ўсё атрымалася» і цяпер ідзе прапрацоўка праектаў супрацоўніцтва беларускага МАЗа з расійскімі ГАЗ і «Яраслаўскім маторным заводам», а таксама МАЗа і Лікінскага аўтобуснага завода.

Таксама, па словах дыпламата, ёсць праекты з «Гродна Азотам». Хаця прыцягнуць расійскі «ЕўраХім» у якасці інвестара, які прафінансаваў бы праект па будаўніцтве новага азотнага комплексу, так і не атрымалася.

[irp posts="49 274″ name=" Гродна Азот" пабудуе новы азотны комплекс за 1,3 млрд даляраў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024