Мінчукі распрацавалі макет для ліфта з выявай Фарнага касцёла

Удзельнікі мінскага праект «Арт-ліфт» распрацавалі макет з выявай гродзенскага Фарнага касцёла для ліфта аднаго са шматпавярховікаў у Мінску. Культурна-экалагічны праект займаецца добраўпарадкаваннем ліфтаў, выкарыстоўваючы гістарычныя і экалагічныя малюнкі.

Распрацоўваючы макет Фарнага касцёла, мастак-афарміцель Антон Янушэўскі выкарыстаў літаграфію з малюнка вядомага беларускага мастака, піяніста, кампазітара Напалеона Орды «Гродна. Іезуіцкі кляштар і Касцёл св. Францішка» (1861−1869) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. На сваіх малюнках ён перадаваў непаўторную жывапісную панараму тых месцаў, дзе падарожнічаў у 1840−80 гадах.

Аўтары ўпэўнены, што ліфт з такім малюнкам паслужыць не толькі ўпрыгожваннем дома, але і будзе папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну краіны сярод жыхароў Мінска.

[irp posts="47 285″ name="Глядзіце, як гродзенцы размалявалі звычайны пад’езд у хрушчоўцы. І на гэтым не спыняюцца!"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024