Каб выходны прайшоў не дарма: у суботу можна будзе прабегчы і зарабіць дзецям

Гродзенскі спартыўны клуб Run4Fun прапануе ўсім далучыцца да дабрачыннага прабегу ў Гродне. Старт плануецца 10 лютага ў суботу каля OldCity ў 11 ранку.

Падчас прабегу будуць арганізаваныя прамежкавыя месцы фінішу, дзе машыны будуць адвозіць людзей на старт. Агульная працягласць прабегу — каля 15 км, але магчыма, будуць прамежкавыя фінішы ў 5 і 10 км.
З сабой трэба мець спартовае адзенне, красоўкі, тэлефон з трэкерам ці спартовы гадзіннік, які сінхранізуецца з тэлефонам ці кампутарам.

Для ўдзелу ў прабегу трэба папярэдне запісацца тут.

Нагадаем, Velcom прапануе ўсім беларусам з 9 па 11 лютага паўдзельнічаць у «Зімовых бегавых гульнях» і прабегчы ў дапамогу дзецям з інваліднасцю. Кожны пераадолены ў памяшканні ці на вуліцы кіламетр velcom перавядзе ў рублі і накіруе грошы ў маладзечанскія школы-інтэрнаты. Бегчы можна ў красоўках, каньках, на лыжах і нават на спартовых трэнажорах.
Кожны кіламетр бегуна на вуліцы з пераможнай каманды вэлком перавядзе ў два рублі, тых, хто бег на трэнажорах — у рубель.

«Зімовыя бегавыя гульні» стартуюць адначасова з Алмпіядай у Пхенчхане. Для ўдзелу трэба прабегчы любым спосабам, сфатаграфаваць вынік на экране трэнажора ці фітнес-дадатку. Пасля выкласці ўсё ў сеткі з хэштэгамі #velcombegom, #взале і #velcombegom, #наулице.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024