У Зэльве хлопчык пайшоў з бацькам на ферму і застаўся без нагі

Яшчэ на пачатку снежня мінулага года ўвечары 9-гадовы хлопчык пайшоў з бацькам на малочна-таварную ферму, якая знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне. У нейкі час ён застаўся ў памяшканні без дарослых, аступіўся і ўпаў. У выніку нага хлопчыка трапіла ў стужку транспарцёра выдалення гною і апынулася заціснутай паваротнай зорачкай, піша сайт Следчага камітэта.

Дзіця хутка даставілі спачатку ў раённую бальніцу, а пасля ў абласную, аднак ускладненні, якія пачалі развівацца, і пагроза жыццю абумовілі неабходнасць ампутацыі нагі. Цялесныя пашкоджанні, якія атрымаў хлопчык, вызначылі як цяжкія.

Зараз хлопчыка выпісалі са шпіталю.

У выніку Зэльвенскі райаддзел Следчага камітэта прыняў рашэнне ўзбудзіць крымінальную справу ў адносінах да 52-гадовай загадчыцы фермы па факце службовай халатнасці, якая па неасцярожнасці мела вынікам цяжкія наступствы. Яна дапусціла чужых людзей на ферму, не былі прынятыя меры па абсталяванні транспарцёра абарончым кажухом.

Следчыя таксама кваліфікуюць дзеянні бацькі хлопчыка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024