«Mark Formelle» у гістарычнай калекцыі адзення памыліўся з выявай Барбары Радзівіл

Журналістка Аліна Коўшык паведаміла пра памылку ў адзенні брэнду.

Вось што яна напісала ў «Фэйсбуку»:

«Набыла новую цiшотку з гістарычнай iдалкай дзяцінства. Шчаслiвая рассякала па тэлеку пакуль не сустрэла нашую мастачку-пастаноўшчыцу. А яна мне кажа — гэта не Барбара Радзiвiлл. Як? Амаль заплакала я. У гугле такой фоткi Барбары сапраўды не сустрэла».

Да допісу журналістка далучыла фотаздымак джэмперу. Як заўважыў рэдактар цыклу праграмаў «Загадкі беларускай гісторыі» аднаго з тэлеканалаў Сяргей Пеляса, на выяве — партрэт дачкі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі дачкі Фердынанда I Алены альбо Барбары (аўтар — італьянскі мастак Джузэпэ Арчымбольда).

Выглядае на тое, што супрацоўнікі «Mark Formelle» сцягнулі карцінку з сацыяльнай сеткі «Pinterest», дзе нехта няправільна падпісаў партрэт.

Пра паступленне адзення з выявамі Радзівілаў і Сапегі кампанія «Mark Formelle» паведаміла 18 снежня. Акрамя згаданай няправільнай выявы Барбары Радзівіл на джэмперы трапілі партрэты Мікалая Радзівіла Чорнага і Льва Сапегі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024