Кавабус, футбольны матч з камандай мэра і 3D-mapping: што ўбачым на фестывалі нацыянальных культур?

Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне, піша «Гродзенская праўда».

Чым здзівіць XII фестываль?

Галоўнай тэмай фестывалю стануць народныя забавы. Напрыклад, традыцыйнае шэсце зробяць з элементамі народнага кірмашовага гуляння. На адкрыцці свята будуць нацыянальныя жартоўныя танцы, песні-прыпеўкі і народнае «кола» з яркімі стужкамі. Гульні, нацыянальнае скамараство, сярэднявечныя вулічныя тэатры, усходнія кірмашы — усё гэта будзе на традыцыйных нацыянальных падворках ўздоўж галоўных фестывальных вуліц. У гэтым годзе задзейнічаюць новыя каларытныя куткі Гродна.

Маштабней стане і кірмаш фестывалю. Гандлёвыя рады з’явяцца і на вуліцы Савецкай. На Віленскай можна будзе купіць сучасныя сувеніры.

Што ўбачым упершыню?

Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар прапанаваў правесці круглы стол з удзелам пісьменнікаў розных краін. Таксама, магчыма, адбудзецца футбольны матч паміж камандай мэра Гродна і зборнай камандай прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў - гэтая ідэя прагучала ад вядомага тэлежурналіста Тэнгіза Думбадзэ.

Упершыню ў адным з музеяў Гродне адкрыецца выстава дзіцячых цацак розных нацыянальнасцяў. Тут жа пройдзе прэзентацыя настольнай гульні «Кветка фестывалю».

Сутнасць «Кветкі фестывалю» у тым, што гульцы «падарожнічаюць» па падворках, адказваюць на пытанні ці выконваюць заданні. За кожнае — картка з сімвалам свята Кветачка-вясёлка. Перамагае той, хто прыйдзе да фінішу, сабраўшы самы вялікі букет.

Унікальнае кафэ — кавабус — адкрыецца ў дні свята на адной з вуліц ці плошчаў горада. Для гэтага пераабсталююць аўтобус ці тралейбус. У яго інтэр'еры створаць рэтра-кафэ ў стылі «Дружба народаў СССР».

Яшчэ адзін сюрпрыз — механічная дыярама з лялечным прадстаўленнем, накшталт знакамітага гадзінніка на будынку тэатра лялек імя Абразцова ў Маскве ці гадзінніка у Мюнхене. Для Гродна ёсць задумка з дапамогай гэтага аб’екта распавесці пра фестываль. На задніку, які рухаецца — выявы каларытных падворкаў розных нацыянальнасцяў, а дзве беларускія лялячкі будуць танцаваць і гуляць па ім. Адкрыюць дыяраму да чэрвеня, а пасля свята яна застанецца ў горадзе, каб лялькі маглі «распавядаць» турыстам пра самым маштабны і каларытны фестываль Гродна.

Навінкі фестывалю

Будуць працаваць дзве галоўныя сцэны: на Савецкай плошчы — міжнацыянальная, на плошчы Леніна — беларуская.

Урачыстае адкрыццё свята запланавана на вечар 1 чэрвеня на Савецкай плошчы. Гэта будзе гала-паказ майстроў эстрады з удзелам прафесійных артыстаў і прадстаўнікоў дыяспар. Завершыцца вечар незвычайным 3D-mapping-show і феерверкам.

1 чэрвеня адкрыюць помнік Давыду Гарадзенскаму і іншыя новыя аб’екты. Алею сяброўства папоўняць новымі дрэвамі.

Упершыню маляўнічае ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў запланавана ў першай палове другога дня фестывалю. Яно пачнецца ад драмтэатра.

Таксама пройдзе паказ нацыянальнага кіно на мове арыгіналу з субтытрамі. Кіно пакажуць на свежым паветры ў двары кінатэатра «Чырвоная зорка», а, магчыма, і на іншых пляцоўках.


Не всегда можно найти действительно качественную вещь, которая бы полностью удовлетворяла потребности в стационарных точках продаж. Как же быть? Ответ прост: штурмовать интернет-магазины, где можно отыскать изделия на любой вкус и размер. Приобрести верхнюю одежду отменного качества можно по ссылке https://alster.com.ua/. В данном интернет-магазине предлагается широкий ассортимент продукции от надежных производителей, причем по оптимально привлекательной цене. Не упустите собственную выгоду.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024