Фотафакт: у прыдарожным кафэ каля Ліды прадаюць «суп з мухамі»

У кафэ, што месціцца ў Лідскім раёне і дзе любяць спыняцца дальнабойшчыкі, вырашылі палепшыць сэрвіс і пераклалі меню на англійскую мову. Наш чытач даслаў некалькі фота меню з перакладам, дзе бачна, што нават гугл у некаторых момантах не даў рады.

Суп з флячкамі, як кажуць у Польшчы, а ў нас — з трыбухамі, ці па-руску с потрохами, у англійскай версіі мусіў бы гучаць як tripe soup. Але штосьці пайшло не так, і замежнікі з англійскага перакладу зразумеюць, што суп — з мухамі…

ЦЭпеліны (па-рус. цеппелины), ці бульбяныя клёцкі з мясам, англійскага адпаведніка знайсці цяжка, можна было б напісаць zeppelins. Аднак атрымалася менш мудрагеліста — проста «курыца». Можа, у іх кладуць толькі курыны фарш…

Да страваў кафэ прапануе прыборы. Малайцы, не паленаваліся і пераклалі нават пералік посуду. Адно шкада, пластыкавая бутылка, ці plastic bottle, прагучала як… бутэлька з хатнім гадаванцам. Ну, але паеўшы супу з мухамі і курыцы з бульбы можна такі зразумець, што гэта ўсяго толькі бутэлька ПЭТ.

Зрэшты, кожны ўдзельнік нашай шматпакутнай інфраструктуры стараецца павялічваць турыстычную прывабнасць рэгіёну, як толькі можа. Застаецца ў канцы меню дапісаць «Мы стараемся!» Ці папрасіць знаўцаў англійскай перагледзець меню.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024