Школьнік з райцэнтра Гродзеншчыны атрымаў стыпендыю фінскага фонда

Вучань 11 класа СШ № 2 Ашмянаў Максім Барысевіч атрымаў грашовую стыпендыю фінскага фонду OLVI. Гэтую ўзнагароду ашмянскі школьнік атрымаў за асаблівыя поспехі ў галіне гісторыі, піша «Ашмянскі веснік».

Для Максіма і яго мамы Інэсы Генрыхаўна, настаўніцы гісторыі, гэтая падзея стала нечаканым і прыемным падарункам у калядныя святы.
— Так, мы запоўнілі з сынам анкету, але зусім не чакалі, што менавіта нам усміхнецца поспех, што нашы дасягненні заўважаць і прымуць да ўвагі, — прызналася Інэса Генрыхаўна.

Геаграфія інтарэсаў Максіма Барысевіча вельмі шырокая, але больш за ўсё яму падабаецца гісторыя, любоў да якой з дзяцінства прывіла мама. Максім штогод прымае ўдзел у алімпіядах па гэтым прадмеце, дзе паказвае высокія вынікі. У мінулым годзе ў вобласці ён заняў першае месца і атрымаў дыплом другой ступені на заключным, рэспубліканскім этапе. У гэтым годзе Максім зноў паказаў лепшы вынік па гісторыі на абласным узроўні і ў бліжэйшыя дні паедзе на зборы перад завяршальным стартам.

У конкурсе «Мой род — мая сям’я», які праводзіўся ў рамках акцыі «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся», школьнік з Ашмянаў стаў прызёрам абласнога этапу і лаўрэатам — рэспубліканскага.

На пытанне, на што будзе выдаткавана атрыманая сума, а яна, заўважце, не маленькая — 1000 еўра, стыпендыят, не задумваючыся, адказаў: «На вучобу!»

Фонд OLVI — некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1955 годзе ў Фінляндыі. Галоўная яго ідэя — аказваць фінансавую падтрымку таленавітай моладзі, а таксама падтрымліваць дасягненні маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пачынаючы з 2011 года, таленавітая моладзь Гродзенскай вобласці, а з нядаўняга часу і настаўнікі маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку праз афіцыйнага прадстаўніка фонду ў Беларусі - ААТ «Лідскае піва».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024