Пікетам на Савецкай дэмакраты нагадалі гродзенцам пра 100 год БНР

Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі, у якую ўвоходзяць БХД, АГП і БНФ, 25 студзеня зладзілі перадвыбарчы пікет на Савецкай плошчы ў Гродне. Яны сабраліся, каб падтрымаць кандыдатку ў дэпутаты Бэлу Дашкіну. Адначасова яны скарысталіся пікетам, каб нагадаць гродзенцам пра надыходзячы юбілей — 100 год Беларускай Народнай Рэспубліцы.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршылася 18 студзеня. Ад таго часу кандыдаты маюць права агітаваць — выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў з праграмамі.

«Дазволу на пікет мы не прасілі, бо па закону маем права іх праводзіць перад выбарамі», — распавядае каардынатар кампаніі «Права Выбару» па Гродзеншчыне Сяргей Верамеенка.

Першы пікет Верамеенка назваў «больш інфармацыйным». Падчас яго мінакам раздавалі улёткі з кароткай гісторыяй БНР. Савецкую плошчу выбралі, бо тут удзень шмат людзей.

Пікеты будуць кожны дзень

Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі плануюць праводзіць перадвыбарчыя пікеты кожны дзень. Іх можна будзе сустрэць не толькі на Савецкай, але і ў іншых месцах горада.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага 2018 года. А 100 год БНР краiна будзе адзначаць 25 сакавіка.

[irp posts="48 284″ name="Толькі лічбы: хто хоча быць дэпутатам у Гродне"]

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024