Горад

Выратаваць яшчэ можна. Дом на Валковіча некалькі дзён быў адкрыты для ўсіх жадаючых

Вядомы ў горадзе драўляны дом на вуліцы Валковіча, 23 некалькі дзён быў адкрыты для ўсіх жадаючых. Адкрытыя дзверы дазволілі некаторым убачыць закінуты дом знутры. Там ужо больш за 5 гадоў ніхто не жыве, дом разбураецца на вачах. Асабліва гэта прыкметна ўнутры, дзе невядомыя знялі падлогі і разбурылі сцены.

Дом на вуліцы Валковіча быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя ў стылі «рускага драўлянага мадэрну». Падобных пабудоў у горадзе больш няма. Да Другой сусветнай вайны ў двары дома існаваў фантан са скульптурамі. Дом і цяпер здзіўляе рэшткамі былой раскошы.

У 2005 годзе раён Новы свет страціў статус ахоўнай зоны і з тых часоў многія драўляныя пабудовы зніклі, іншыя на грані зносу. Дом на Валковіча пачалі адсяляць у 2010 годзе. З тых часоў дом не рамантаваўся і не абаграваўся.

Дзверы ў дом 21 і 22 студзеня былі адкрытыя. Туды мог трапіць любы жадаючы

З дрэва ў Гродне будавалі якасна

Каб выратаваць каштоўны дом гісторык Андрэй Вашкевіч і краязнаўца Ігар Лапеха пісалі ў Міністэрства культуры аб наданні яму статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ім адмовілі.

«Сёння, нягледзячы на ​​такi стан дому, выратаваць яго яшчэ можна, — распавядае Ігар Лапеха. — У свеце мноства прыкладаў, калі такія драўляныя пабудовы ратавалі. У падобным я быў у Еўропе — там была зроблена гасцініца. Галоўнае — жаданне і сродкі.

Пакуль няма інвестара, дзяржаве трэба аберагаць пабудову і закансерваваць яе, а таксама абмежаваць туды доступ падлеткам і валацугам. Сёння ў многіх стэрэатып, што калі дом стары і драўляны, то яго трэба абавязкова зносіць. Я скажу наадварот: драўляныя пабудовы ў Гродне якасна рабіліся. Яскравы прыклад — лямус».

[irp posts="47 410″ name="Рэстаўрацыя гродзенскага лямуса: скончыўся другі этап, з будынка прыбралі лішняе і неаўтэнтычнае"]

На думку краязнаўцы, у старым доме на Валковіча пасля якаснай рэстаўрацыі можна было б зрабіць унікальную гасцініцу.

«На гэтую задумку інвестару давядзецца выдаткаваць шмат сродкаў. Але гэта будзе добры варыянт, бо дом у першую чаргу будаваўся для жылля. А калі не гасцініца, то офіснае памяшканне з музеем драўлянай спадчыны», — дадаў краязнаўца.

Вядома, што ў горада на дом планаў пакуль ніякіх няма. Але і зносіць яго не спяшаюцца.

Фота дома знутры


С 1 октября 2015 года возможность приобрести электронный полис ОСАГО получил каждый водитель имеющий доступ в интернет. На сайте http://yourkasko.ru/avtostrahovanie/kasko/ вы сможете узнать стоимость КАСКО и ОСАГО, благодаря размещенному там страховому калькулятору. Еще никогда страхование не было таким доступным каждому.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024