Ці чакаць наступнага зніжэння коштаў на нерухомасць: у Гродне моцна актывізаваўся рынак нерухомасці

Студзень гэтага года спецыялісты называюць анамальна актыўным на рынку нерухомасці, што відавочна сведчыць пра яго ажыўленні. Асаблівым попытам карыстаюцца другасныя аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры ў цэнтральным раёне горада. Характэрна, што 40 адсоткаў усіх пакупак ажыццяўляецца з удзелам камерцыйных банкаўскіх крэдытаў са стаўкай у 11%, перадае «Гродна Плюс».

Сваю перавагу гродзенскі пакупнік аддае вуліцам Пушкіна, Дзяржынскага, Горкага, Касманаўтаў, бульвару Ленінскага камсамола і раёну аўтавакзала.

Артур Залеўскі, дырэктар Гродзенскага агенцтва па аказанні рыэлтарскіх паслуг, звяртае ўвагу, што зараз крэдытаванне стала больш даступным:

— Людзі могуць разлічваць на крэдытную падтрымку пры набыцці. Дапусцім, 2 гады таму мы наогул не маглі пахваліцца ні адной здзелкай з выкарыстаннем крэдытных сродкаў. Іх проста не было. Крэдыты былі непад’ёмнымі па крэдытных стаўках.

Дынаміку продажаў дыктуюць цэны на рынку нерухомасці. Сёння аднапакаёвую хрушчоўку ў Гродне можна купіць за 15 тысяч умоўных адзінак.

[irp posts="46 892″ name="Бачна зоры і Польшча пад бокам: топ-7 плюсаў жыцця на Альшанцы"]

Складаней справа ідзе з элітнай нерухомасцю — гэты сегмент рынку працуе з малой актыўнасцю. Часцяком гэта адбываецца з-за таго, што пакупнік ацэньвае кошт аб’екта зыходзячы з уласных выдаткаў на яго куплю і ўладкаванне, замест таго, каб арыентавацца на кошты забудоўшчыка. Да прыкладу, прадпрыемства «Гроднажылбуд» рэалізуе квадратны метр жылля ў мікрараёне Альшанцы за 480 даляраў, квадратны метр у новабудоўлях на вуліцах Шчорса, Пралетарскай, Татарскай і Камбайнерскай каштуе ад 600 умоўных адзінак.

Рыэлтары сцвярджаюць, што цяпер самы час аформіць здзелку куплі-продажу, бо чакаць яшчэ большага падзення коштаў бессэнсоўна.

— Я думаю, што цэны ў любым выпадку не будуць зніжацца дадаткова, ёсць верагоднасць, што будуць расці. Найбольш хадавыя аб’екты масавага попыту — аднапакаёвыя, бюджэтныя двухпакаёвыя — яны з рынку вымываюцца і новых на рынку не з’яўляецца, — мяркуе Артур Залеўскі.

[irp posts="46 940″ name="Без прыбіральні і паблізу турмы: топ самых танных кватэр у Гродне"]


Большинство людей, производя монтаж окон, устанавливают пластиковые или деревянные окна. А ведь подоконники из мрамора— это экологически натуральный и чистый материал, он очень прочен, к тому же эффектно выглядит. Не экономьте на качестве.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024