З-за няшчыльнай цыстэрны з аміяком на два дні быў закрыты рух на станцыі Кузніца Беластоцкая ў Польшчы, піша rynek-kolejowy.pl.
Як інфармуе «Rynek Kolejowy» Караль Якубоўскі з прэс-службы PKP PLK, у нядзелю ў 22.20 тэхнічныя службы падчас праверкі таварняка, які прыехаў з Беларусі, заўважылі дробныя шчыліны ў рэзервуары, які перавозіў аміяк без паху:
— Згодна з працэдурай пра гэта праінфармавалі пажарную службу і ачапілі тэрыторыю.
Рух цягнікоў быў затрыманы. Замест цягнікоў злучэння Беласток-Гродна і Гродна-Беласток быў пусцілі аўтобус.
Як інфармуюць Польскія чыгункі, учора ў 14.15 рух праз станцыю Кузніца Беластоцкая быў адноўлены пасля ўшчыльнення рэзервуара (раней рух быў затрыманы да станцыі).
— Учора позна вечарам груз мусіў быць перапампаваны. Гэта не паўплывае на рух пасажырскіх цягнікоў, — падсумаваў Караль Якубоўскі.
Нагадаем, учора курсаванне цягніка Гродна-Беласток-Кракаў было адмененае ад Беластока да Гродна, пасажырам было прапанавана падарожнічаць аўтобусам Польскіх чыгунак або атрымаць грошы за квіток.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…