Адправіць паштоўкі можна бясплатна. Белпочта святкуе Дзень ручнога пісьма (адрасы паштовых аддзяленняў у Гродне)

«Белпошта» правядзе акцыю 23 студзеня. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны Дзень ручнога пісьма. Свята было заснавана, каб нагадаць пра ўнікальнасць лістоў, напісаных ад рукі, пра непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.

Акцыю «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі ўсіх абласцей.

У гэты дзень кліентам будуць уручацца маляўнічыя паштовыя карткі, якія яны змогуць падпісаць і бясплатна адправіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У Гродне з 11 да 17 гадзін можна будзе адправіць бясплатную картку ў паштовым аддзяленні № 25 па вул. Карла Маркса, 29.

Дадзенае мерапрыемства — выдатная магчымасць перадаць родным, блізкім і сябрам прывітанне, напісаць у іх адрас цёплыя словы. Бо такія пасланні каштоўныя менавіта тым, што ў радкі, падпісаныя рукой, адпраўнік ўкладвае часцінку сваёй душы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024