Цалкам бясплатны інтэнсіў па развіцці стартапаў адбудзецца ў Гродне

27−28 студзеня ў Стартап-школа Гродне пройдзе інтэнсіўны курс па развіцці стартапаў. Адзін з акселератараў пагадзіўся выступіць спонсарам і пакрыць выдаткі на правядзенне, а гэта значыць, што Вы можаце прайсці навучанне цалкам бясплатна!

Шукаюцца стартапы на стадыі ідэі, прататыпа, каманды распрацоўшчыкаў, якія гатовыя працаваць над стварэннем свайго прадукта.

За 2 дні ва ўдзельнікаў сфармуецца поўнае разуменне ланцужка запуску стартапа:
• Аналіз рынку, вызначэнне яго аб’ёму
• Канкурэнты і заменнікі, альтэрнатыўныя прадукты
• Стварэнне ўнікальнай прапановы (УТП) і тэстаў па яго тэставанні
• Фарміраванне каштоўнасці для Кліента
• Мінімальны жыццяздольны прадукт (MVP) і бізнес-мадэлі (ад традыцыйных да «экзатычных»)
• Маркетынг для стартапа (як выбраць каналы прасоўвання і сабраць патрэбныя метрыкі)
• Аналіз метрык і UNIT-эканоміка, разлік кошту прыцягнення кліента, каштоўнасці за «час жыцця» (LTV) і іншых паказчыкаў
• Што хоча інвестар бачыць у праекце / якім павінен быць праект, каб патрапіць у акселератар

Эксперты адкажуць на пытанні па праектах удзельнікаў, дадуць практычныя інструкцыі па далейшых дзеяннях, дапамогуць скласці планы дзеянняў (roadmaps). Таксама будзе крутая тусоўка і пагружэнне ў прадпрымальніцкі асяродак, новыя знаёмствы і зносіны на стартап-тэмы.

Для ўдзелу ў інтэнсіўным курсе трэба запоўніць анкету. Прыём праектаў падоўжаны да 25.01 24.00. У пятніцу 26 студзеня арганізатары звяжуцца з тымі, хто будзе запрошаны для ўдзелу ў інтэнсіве.

Больш падрабязная інфармацыя па праграме даступная па спасылцы.

Усе заняткі Стартап школы праводзяцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу», у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024