Лаві не пакемонаў, а парушальнікаў: прыродаахоўчая інспекцыя прыдумала адмысловы для гэтага мабільны дадатак

Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету запусціць мабільны дадатак для паведамленняў аб парушэннях. Пра гэта распавёў начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі Сяргей Новікаў, піша Белта.

Для распрацоўкі мабільнага дадатку дзяржінспекцыя прыцягвала спецыялістаў.

«Убачыўшы правапарушэнні, карыстальнік зможа зафіксаваць іх і адправіць нашай дзяжурнай службе. Адпаведна дзяжурная служба будзе аператыўна рэагаваць і перадаваць дадзеныя інспектарам на месцах», — сказаў кіраўнік ведамства.

Запусціць прыкладанне плануецца ў бліжэйшы час. Яно будзе працаваць на аперацыйнай сістэме Android, далей і на іншых аперацыйных сістэмах.

Таксама Сяргей Новікаў згадаў пра яшчэ адну ініцыятыву Дзяржінспекцыі - электронны ўліку драўніны.

«Уся сутнасць яго і сэнс пабудаваныя такім чынам, каб можна было прасачыць рух драўніны ад моманту, калі яна ссечана, і да спажыўца, каб кантроль быў першапачаткова машынны і каб інспектар потым мог праверыць на кампутары законнасць перамяшчэння драўніны, — распавёў ён. — Убачыўшы паведамленне ў выглядзе, напрыклад, электроннай накладной, інспектар мог бы выехаць і праверыць, наколькі законна ажыццяўляецца высечка. Машына не зможа прымаць няслушныя дадзеныя альбо тое, што не грунтуецца на заканадаўстве «.

Начальнік Дзяржінспекцыі адзначыў, што ўжо практычна скончана праца па аблічбоўцы ляснога фонду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024