Навіны

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі зацвердзілі ў Гродне

У Мінску і трох абласцях — Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай — зацвердзілі новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.

Нагадаем, у пачатку студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб планавым павышэнні камуналкі, якім ўсталявалі гранічна дапушчальныя тарыфы. Пасля гэтага аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінны былі зацвердзіць новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Галоўная ўмова — тарыфы не павінны быць вышэй гранічна дапушчальных, якія зацвердзіў прэзідэнт.

На ўзроўні гранічна дапушчальных зацвердзілі тарыфы на водазабеспячэнне (і ў Мінску, і ў абласцях) — 0,8053 рубля за 1 кубаметр, а таксама на тэхабслугоўванне жылога дома — 0,1187 рубля за 1 квадратны метр.

Ільготны тарыф на капітальны рамонт жылога дома не змяніўся — 0,0953 рубля за 1 квадратны метр.

Тарыф на каналізацыю ў рэгіёнах склаў 0,6191 рубля за кубаметр.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія субсідыруюцца, наступныя:

— тэхабслугоўванне — за 1 кв метр 0,1187 рубля

-капрамонт — за 1 кв метр 0,0953 рубля

-водазабеспячэнне — за 1 кубаметр 0,8053 рубля

-каналізацыя — за 1 кубаметр 0,6191 рубля

-тэхабслугоўванне ліфта — на 1 жыхара кватэры 1,4 рубля. Поўны тарыф — 1,5 рублі.

100-працэнтныя тарыфы на тэхабслугоўванне, водазабеспячэнне і каналізацыю адрозніваюцца па рэгіёнах. Характэрна, што ніжэй за ўсё яны ў сталіцы.

Поўныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі:

— тэхабслугоўванне — за 1 кв метр 0,1274 рубля

-водазабеспячэнне — за 1 кубаметр 0,8868 рубля

-каналізацыя — за 1 кубаметр 0,7257 рубля

Пры гэтым у Мінску і абласцях 100% -ы фіксаваны тарыф на паслугі па капрамонце ў шматкватэрным жылым доме зацвердзілі на ўзроўні 0,5055 рубля (без падатку на дабаўленую вартасць) за адзін квадратны метр агульнай плошчы нежылога памяшкання ў месяц.


Когда в семье появляется долгожданный малыш — это самая прекрасная пора. Он растет не по дням, а по часам и начинается время первого прикорма. А для кормления вашего малыша очень удобно использовать стульчик для кормления. Приобрести удобный стульчик для кормления можно здесь https://babyfull.com.ua/stulchiki_dlya_kormleniya-c-41/bloom-cb-82/. Стульчики для кормления Блум — это высокое качество для вашего удобства.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024