Гродзенец абяцаў дапамагчы з картай паляка без экзаменаў: браў даляры на хабар у консульства

Гродзенскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах жыхара Гродна 35-гадовага Дзмітрыя Пузыні, які падазраецца ў махлярстве, у тым ліку здзейсненым паўторна, а таксама ў падбухторванні да хабару, піша сайт Следчага камітэта.

У кастрычніку-лістападзе 2017 года, злоўжываючы даверам і абяцаючы дапамагчы ў афармленні Карты паляка без здачы экзаменаў, Дзмітры Пузыня праз угаворы падбухторваў да перадачы хабару службовым асобам Генконсульства Рэспублікі Польшча чатырох гродзенцаў. У выніку ён займеў 420 даляраў ЗША, якія атрымаў быццам для наступнай перадачы ў пазначаных мэтах.

Следчыя ўсталявалі, што Дзмітры Пузыня раней быў асуджаны за махлярства і крадзеж. Зараз ён нідзе не працуе.

Следчыя разам з супрацоўнікамі міліцыі шукаюць іншых грамадзянаў, якія маглі стаць ахвярамі дзеянняў Пузыні Дзм.

Дапамагчы следству можна па тэлефонах, пазначаных на сайце Следчага камітэта.

[irp posts="44 681″ name="Карта паляка: як беларусам зараз прыйдзецца даказваць, што яны палякі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024