Асаблівасці зімовай рыбалкі: дзе на Нёмане нельга вудзіць і як (не)рыбачыць на лёдзе

На трох участках Нёмана аматарскае рыбалоўства забаронена. Лавіць рыбу тут можна толькі адной вудай з адным адзінарным, двайным, ці трайным кручком. Забарона дзейнічае да 31 сакавіка. За парушэнне правілаў зімовай рыбалкі прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Як распавёў тэлеканалу «Гродна Плюс» Сяргей Базар, намеснік начальніка Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету:

— Гэта ўчастак ракі Нёман уніз па цячэнні 1000 метраў ад Гродзенскай ГЭС да ўпадзення безназоўнага ручая. Тут забарона ўсталяваная да 1 ліпеня 2020 года. Участак Аўгустоўскага канала на адлегласці 350 метраў ад яго ўпадзення да прычала Місевічы. І трэці ўчастак — гэта водазабор каўшовага тыпу ААТ «Гродна Азот» паблізу вёскі Пагараны на адлегласці 50 метраў уніз і ўверх па цячэнні ракі Нёман ад дадзенага каўша.

Нагадваем, за забаронены спосаб лоўлі прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 20 базавых велічынь.

Гэтаксама выратавальнікі папярэджваюць аматараў зімовай рыбалкі пра небяспеку выходзіць на лёд. Нягледзячы на ​​тое, што ледзяная скарынка яшчэ не настолькі моцная, каб упэўнена на яе выходзіць, рыбакі ўжо аблюбавалі самыя буйныя вадаёмы вобласці. Асабліва вялікай папулярнасцю ў іх карыстаюцца возера Юбілейнае, Зэльвенскае вадасховішча, вадаёмы ў Парэчча і Азёрах.

— Выходзіць на лёд забаронена. Гэта небяспечна для жыцця. Тым больш калі ён яшчэ зусім нетрывалы. Лёду трэба набраць хаця б сем сантыметраў. Пра дастатковую таўшчыню ледзянога покрыва кажа яго блакітнаваты колер і празрыстасць, — распавядае начальнік вадалазна-выратавальнай службы абласной арганізацыі АСВОД Юрый Касцевіч, піша «Гродзенская праўда».

Ён падкрэслівае, што калі ўсё ж вырашылі парыбачыць на лёдзе, гэта трэба рабіць у зоне дзеяння выратавальных станцый і пастоў. Акрамя гэтага, неабходна апранаць выратавальную камізэльку, а таксама мець пры сабе сродкі самавыратавання: вяроўку, шыла.

Яшчэ адно залатое правіла бяспекі: не варта свідраваць ў адным месцы больш за дзве-тры лункі, гэта зніжае запас трываласці лёду. У сувязі з умовамі надвор’я выратавальнікі ўзмоцнілі патруляванне вадаёмаў.

За апошнія дні ў краіне адбыліся сем няшчасных выпадкаў на лёдзе. Сярод загінуўшых ёсць дзеці. На шчасце, нашай вобласці ўдалося пазбегнуць трагедый на ледзьве замерзлых вадаёмах. На выходных на возеры Юбілейным зваліўся ў ваду мужчына, які вырашыў пакатацца на каньках. Выратавальнікі падаспелі своечасова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024