На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі мінідрызіну, якую пусцілі кантрабандысты

Устаноўленыя ўздоўж дзяржаўнай мяжы сістэмы відэаназірання, ахоўная сігналізацыя фіксуюць і аналізуюць тое, што адбываецца на рэжымных тэрыторыях у аўтаматызаваным рэжыме. Так, увечары 11 студзеня ў аб’ектывы сістэмы відэаназірання на літоўскім напрамку трапіў невядомы транспарт, які рухаўся па чыгуначным палатне ў бок Беларусі, паведамляе Дзяржапагранкамітэт.

Пагранічны нарад па аператыўна перададзенай інфармацыі за 200 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы спыніў імправізаваную металічную каляску. Выраб, зроблены саматужным спосабам, вонкава падобны да дрызіны ў мініяцюры, прыводзіў у рух электрарухавік, які падзаражаўся двума акумулятарамі.

Такі «транспарт» павінен быў адыграць важную ролю ў справе кантрабандыстаў. Як мяркуецца, менавіта яны паспрабавалі выкарыстаць каляску для «разведкі» мясцовасці. Аднак новы метад кантрабанды апынуўся правальным.

Зараз шукаюць асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці на мяжы.

www.youtube.com/watch?v=CoXID7etiJ0

Падзяліцца
Меткі: відэа

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024