Мінулая ноч стала самай халоднай за гэтую зіму

Ноч на 16 студзеня стала самай халоднай у бягучым зімовым сезоне. Абсалютны тэмпературны мінімум гэтай зімы зафіксаваны ў Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць) — 15,5 градуса марозу, пішуць naviny.by.

Ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску мінулая ноч таксама была самай халоднай. У Брэсце было 11,3 градуса ніжэй за нуль, у Гродне — 11,5, Менску — 13,2, Віцебску — 13,3, Магілёве — 13,7, Гомелі - 14 градусаў.

Да 10 і ніжэй градусаў тэмпература ўпершыню апусцілася ў ноч на 13 студзеня. У Віцебску гэта адбылося ў ноч на 14 студзеня, у Мінску і Гомелі - у ноч на 15 студзеня, Брэсце, Гродне і Магілёве — у ноч на 16 студзеня.

Самая цёплая ноч у Гродне была 25 снежня (плюс 5,4).

У бліжэйшыя суткі ў краіне пацяплее. Згодна з матэматычнай мадэллю доўгатэрміновага прагнозу на партале Gismeteo, маразы могуць паўтарыцца 24 і 25 студзеня, а таксама 9−11 лютага. Больш глыбокага пахаладання пакуль не прадбачыцца, піша БелаПАН.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024