Горад

«Лепш за Лядовы». Сотні чалавек катаюцца на замерзлай лужыне на Дзевятоўцы

Пакуль гарадскія службы рыхтуюць хакейныя каробкі да масавага катання, жыхары Дзевятоўкі знайшлі прымяненне вялікай замерзлай лужыне — яна стала сапраўдным катком.

За мінулыя выхадныя лядовую пляцоўку ў мікрараёне наведала некалькі сотняў чалавек. З раніцы да вечара дарослыя і дзеці катаюцца там на каньках і санках, а таксама гуляюць у хакей і футбол.

«Класнае месца і вялікі плюс, што побач з домам. Пра такі каток можна толькі марыць. Мне тут больш падабаецца чым у Лядовым, — распавядае жыхар Дзевятоўкі Слава. — Тут лёд добры, а ў Лядовым пяць хвілін — і ўжо катацца не вельмі добра. Ды і тут каля дома можна шайбу паганяць з хлопцамі».

Каток з’явіўся ўпершыню

Жыхар Дзевятоўкі Андрэй, які прыйшоў катацца разам са сваім сынам, распавядае, што ў папярэднія гады такога катка на пляцоўцы каля дома не бачыў.

«Гэта звычайнае поле, дзе ўвесь час стаяла вада. Самая сапраўдная лужына. А як далі халады, то яна замерзла і атрымаўся каток, — распавядае Андрэй. — Раней замярзала толькі малая частка. А цяпер, мабыць, у лужыне было больш вады. У нас у ваколіцы няма хакейных каробак, таму гэта адзінае месца, дзе мы катаемся».

Глыбіня лужыны невялікая, каля 15 сантыметраў. Пры мінусовай тэмпературы лёд там хутка замярзае.

У вобласці плануюць заліць 100 каткоў і 50 хакейных каробак

Усяго ў Гродзенскай вобласці ў зімовы перыяд плануецца заліць каля 100 каткоў і 50 хакейных каробак. Для гэтага трэба каб устойліва трымалася тэмпература было ніжэй -5. Пажадана, каб са снегу была «падушка», асабліва там, дзе няма асфальту або спецыяльнага пакрыцця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024