Дадаць навіну
Субота, 20 кастрычніка 2018, 03:55

“Тата сваю працу заўсёды любіў”. Сваякі – пра кіроўцу, які скокнуў з моста ў Гродне 

У пачатку снежня кіроўцу гродзенскага аўтапарка, які скокнуў з моста ў Нёман, выпісалі з лякарні дадому. Лекары ацэньвалі яго стан як здавальняючы. З тых часоў 57-гадовы Сяргей дома, з сям’ёй. Яго дачка распавяла TUT.BY, што дзень, калі ўсё адбылося, бацька не памятае.

– Тата не памятае той дзень, чаму так адбылося – кажа, не ведае. Сваю працу ён заўсёды любіў і аўтобусны парк ні ў чым не вінаваціць, – распавяла Вольга.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў Гродне 4 лістапада. Кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце, выйшаў з кабіны і скокнуў у Нёман. Мужчыну ўдалося выратаваць. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны. Больш за месяц ён знаходзіўся пад наглядам лекараў.

Пасля здарэння ў аўтобусны парк зачасцілі праверкі, а кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі ў пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. З супрацоўнікамі аўтапарка два разы сустракаўся мэр горада Мечыслаў Гой. Да гэтага гутарыць з шафёрамі прыязджалі прадстаўнікі раённых адміністрацый горада. Праўда, вадзіцелі казалі, што канструктыўнай размовы пакуль не атрымліваецца. Аднаго з кіроўцаў, якія падпісалі калектыўную скаргу, звольнілі. Афіцыйная прычына: нястача грошай у касе.

Зараз сітуацыю ў аўтапарку кіраўніцтва прадпрыемства не каментуе, чакаючы вынікаў усіх праверак.

Чытайце яшчэ:  Кіроўцаў не хапае, рэзерву няма: гродзенскі аўтапарк тлумачыць, чаму не прыходзяць аўтобусы
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары