Горад

Дапамаглі амаль 50 тысячам людзей: у цэнтры Гродна Чырвоны Крыж сказаў «дзякуй» усім нераўнадушным

У міжнародны дзень «дзякуй», які адзначаецца 11 студзеня, у Гродне абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа правяла незвычайную акцыю, з дапамогай якой падзякавала валанцёрам і гараджанам за аказаную дапамогу на працягу мінулага года.

Каля 20 валанцёраў прайшлі з літарамі, з якіх складаецца слова «спасибо» ад вуліцы Ажэшкі да плошчы Савецкай. Там жа яны распавялі гараджанам пра свята і пад словы «дзякуй» на разных мовах запусцілі ў неба паветраныя шары.

«Шмат хто ведае, што Чырвоны Крыж закліканы дапамагаць людзям, але нешматлікія задумваюцца, пра тое, што гэтая арганізацыя не толькі месца, куды можна прыйсці па дапамогу. Чырвоны Крыж — гэта тыя людзі, якія вырашылі для сябе, што дапамагаць людзям гэта важна і трэба. Мы сёння гаворым „дзякуй“ ім і тым людзям, якія падтрымліваюць ідэі арганізацыі. Мы з гонарам хочам сказаць, што за 2017 год сумеснымі намаганнямі была аказана дапамога больш за 49 тысячам людзей», — распавяла выконваючая абавязкі старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Наталля Талкачова.

Валанцёрам можа стаць кожны

У Гродзенскай вобласці валанцёраў Чырвонага Крыжа налічваецца каля 1500 чалавек. Валанцёрам арганізацыі можа стаць кожны, для гэтага дастаткова проста патэлефанаваць па нумарах: 74−32−26 ці 74−35−34. Або зайсці на сайт Чырвонага Крыжа, дзе можна запоўніць анкету.

Cвята «дзякуй»
Свята было зацверджана такімі найбуйнейшымі міжнароднымі арганізацыямі, як ЮНЕСКА і ААН, з мэтай барацьбы з невуцтвам і грубым стаўленнем. Пры гэтым цалкам справядліва лічыцца, што падзяка не павiнна і не можа быць чыста ўмоўнай, і калі казаць «дзякуй», неабходна глядзець людзям у вочы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024