Беларуса арыштавалі на мяжы за махлярства з візамі

9 студзеня на тэрыторыі памежнага аўтамабільнага пераходу ў Кузніцы затрыманы мужчына, які спрабаваў перасекчы мяжу падманам, парушаючы правілы.

Падчас памежнага кантролю 26-гадовага грамадзяніна Беларусі, які намерваўся выехаць у Польшчу, афіцэр западозрыў, што гэты самы мужчына раней выкарыстоўваў дакумент з іншым імем. Аказалася, што чалавек фігуруе ў даступных базах дадзеных як асоба, якой забаронены ўезд на тэрыторыю краін Шэнгенскай зоны. У адносінах мужчыны распачатая крымінальная справа па махлярстве з візамі і шматразовага перасячэння дзяржаўнай мяжы насуперак правілам, а таксама ўтойванне змены персанальных дадзеных. Падазраваны прызнаў сваю віну і даў тлумачэнні па гэтай справе.

Дадаткова было ўсталявана, што ў адносінах да мужчыны раней быў выдадзены ордэр на арышт на тэрыторыі Еўрасаюза. Затрыманага перадалі паліцыі Сакулкі для суправаджэння ў беластоцкую турму.

[irp posts="46 556″ name="Памежны пераход у Кузніцы перабудуюць за вялізныя грошы: пешаходны пераход, сканер для цягнікоў, што яшчэ?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024