Памежны пераход у Кузніцы перабудуюць за вялізныя грошы: пешаходны пераход, сканер для цягнікоў, што яшчэ?

Рэканструкцыя ахопіць як аўтамабільны, так і чыгуначны памежныя пераходы ў Кузніцы, дзе будзе ўсталяваны сканер для сканавання чыгуначных вагонаў за 22 мільёны злотых. Пра рэканструкцыю памежнай інфраструктуры ў Кузніцы гаварылі ўжо ў пачатку 2016 года, піша isokolka.eu.

Як распавядае Ганна Ідзькоўска, прэс-сакратар падляскага ваяводы, у 2018 годзе на аўтамабільным пешаходным пераходзе ў Кузніцы будзе ўсталявана сістэма бар’ераў, каб прадухіліць ўцёкі з памежнага пераходу. Сістэма будзе выконваць функцыю блакіроўкі пераходу ў надзвычайных сітуацыях, прадухіляючы гвалтоўнае перакрочванне польска-беларускай мяжы і пакіданне зоны пераходу да сканчэння памежнага агляду. Кошт гэтага праекта складае 3 043 221 злотых. Грошы паступаюць з Фонду ўнутранай бяспекі 2014−2020.

Ваяводства таксама хоча палепшыць дарогу паміж Кузніцай і Брузгамі ў Беларусі. За 1 805 328 еўра будзе рэканструяваны ўезд і выезд на мяжы з Беларуссю ў адпаведнасці з ўзгодненай канцэпцыяй чатырох палос у кожным кірунку, у тым ліку дзве для цяжкагрузаў. Таксама будзе паласа для дэзінфекцыі транспартных сродкаў і паласа для тых, хто перасякае мяжу пешшу.

2 130 178 еўра будзе каштаваць рэканструкцыя павільёнаў мытнага агляду разам з аўтамабільнымі вагамі. Мадэрнізацыі дачакаюцца чатыры будынкі мытна-пашпартнага кантролю, будуць пабудаваныя і новыя павільёны.

Інвестыцыі мусяць рэалізавацца цягам двух гадоў. Зараз ваявода знаходзіцца ў працэсе заключэння дамоваў. Сродкі для двух апошніх этапаў паходзяць з Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020. Гэтыя этапы будуць рэалізаваныя сумесна з беларускімі партнёрамі.

Самыя буйныя інвестыцыі будуць укладзеныя ў чыгуначны памежны пераход у Кузніцы. У рамках сродкаў з дзяржаўнага бюджэту там будзе ўсталяваны сканер для сканавання чыгуначных вагонаў за 21 млн 744 тыс. злотых.

[irp posts="46 323″ name="Польскі дэпутат: ёсць верагоднасць, што пусцяць новы цягнік з Гродна да Шчэціна"]


Подарите радость и улыбки! Подарите букет цветов вашим любимым! Если вам интересно, как заказать цветы с доставкой, то можно узнать подробнее. Красивый букет скажет больше, чем слова.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024