$ 12 тысяч за паўтары гады: начальнік «Гроднагаза» за хабар лабіяваў інтарэсы іншых прадпрыемстваў

У карупцыйным злачынстве абвінавацілі начальніка падраздзялення Гродзенскага вытворчага ўпраўлення «Гроднагаз», паведамляе ўпраўленне СК.

«Са жніўня 2015 года па снежань 2016 года 34-гадовы кіраўнік ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком некалькіх суб’ектаў гаспадарання, якім на падставе заключаных дагавораў платна аказвалі паслугі па захоўванні звадкаванага вуглевадароднага газу», — расказаў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Пасля гэтага мужчына атрымліваў хабар за тое, што яго падначаленыя выконвалі неўласцівую ім працу: сканавалі, капіявалі і адпраўлялі дакументы і афармленні міжнародных аўтатранспартных накладных.

Акрамя гэтага, для выгады захоўвалі штомесячныя тэхналагічныя паказчыкі страт газу. Гэта дазваляла не кампенсаваць яго страты пры захоўванні.

[irp posts="44 656″ name="За «адкаты» цягам 8 гадоў асудзілі дырэктара і намесніцу «Гроднааблсаюздрука""]

Агулам абвінавачаны атрымаў у якасці хабару 12 тысяч долараў. Зараз ён пад вартай. Следчыя арыштавалі яго маёмасць у суме каля Br85 тыcяч.

«Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя следствам па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры)», — адзначыў Сяргей Шаршаневіч.

Крымінальная справа накіраваная пракурорам для разгляду ў суд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024