Ушчыльняюць прыватны сектар: шматпавярховікі па сучаснай тэхналогіі пабудуюць на Савецкіх пагранічнікаў

Шматпавярховая жылая забудова з’явіцца ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. На адкрытым гарадскім аўкцыёне прадалі права на праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў тэрмінам на пяць гадоў. Узводзіць шматпавярховікі са зборнага жалезабетону будзе сталічнае ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі», піша «Гродзенская праўда».

Вышынныя жылыя дамы па сучаснай тэхналогіі ўзвядуць на зямельным участку плошчай амаль два гектары ў раёне вуліц Савецкіх памежнікаў-Гогаля-Цітова і завулка Купальскага, дзе сёння знаходзяцца аб’екты, якія будуць зносіць. Таргі спыніліся на суме 290 тысяч рублёў. Інвестару трэба адсяліць і даць жыллё 12 уласнікам прыватнага сектара.

У Гродне ўшчыльняюць прыватны жылы сектар, і першай ластаўкай стаў продаж зямельнага ўчастка плошчай крыху менш за дзесяць сотак на вуліцы Палявой, якая знаходзіцца побач з Каложскім паркам. Гандляваліся за яго многія ўдзельнікі аўкцыёну. Пачатковы кошт быў прыкладна 51 тысяча рублёў, стук малатка прагучаў пасля канчатковай сумы — 118,7 тысячы рублёў. На наступныя аўкцыёны прапануюць участкі на вуліцах Цёткі, Нёманскай, Пятра Меланегі, Палявой.

Значна танней абышоўся зямельны ўчастак у мікрараёне Баранавічы-5,6. Пры пачатковай цане 11,6 тысячы рублёў ён быў прададзены за 13,8 тысяч рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024