Слонімскае духоўнае жаночае вучылішча расфарміруюць і далучаць да Мінскай семінарыі

Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы, Сінод БПЦ ухваліў прапанову архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя пра рэструктурызацыю Слонімскага жаночага духоўнага вучылішча шляхам яго далучэння да Мінскай духоўнай семінарыі, піша «Слонімскі веснік».

Пра гэта было паведамлена 3 студзеня на паседжанні Вучонага савета, які прайшоў у Мінскай духоўнай семінарыі. Дзейнасць Слонімскага духоўнага вучылішча як юрыдычнай асобы будзе спыненая, адбудзецца ўключэнне рэгенцкага і іканапіснага аддзяленняў Слонімскага духоўнага вучылішча ў склад Мінскай духоўнай семінарыі, скасаванне катэхізатарскага аддзялення вучылішча і перавод яго навучэнцаў на Багаслоўска-педагагічнае аддзяленне Мінскай духоўнай семінарыі. Адпаведныя змены будуць унесены ў Статут Мінскай духоўнай семінарыі.

Рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы агульнае кіраўніцтва працэсам рэструктурызацыі Слонімскага духоўнага вучылішча даручана архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024