У Лідзе высадзяць самы старажытны від дрэва на Зямлі

Увесну Лідскі лясгас высадзіць самы старажытны від на Зямлі - гінкго білоба. Гэтыя дрэвы з’яўляюцца помнікам прыроды сусветнага значэння і занесены ў Чырвоную кнігу свету, піша «Лідская газета».

Экзатычную для нашай краіны расліну лясгас набыў у канцы восені ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Як распавёў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Лідскага лясгаса Чэслаў Борка, гінкго білоба купілі ў колькасці двух дрэў і высадзяць вясной у раёне алеі любові.

— Цікава, што калісьці гэтае дрэва ўжо расло ў парку «Горні», — пракаментаваў Чэслаў Міхайлавіч. — Гэта засведчана ў старадаўняй кнізе пра паркі Беларусі, якую напісаў спецыяліст па азеляненні Федарчук.

Гінкго білоба (Ginkgo biloba) — Рэліктавае дрэва, якое дажыло з мезазойскай эры да нашых часоў. Яго яшчэ называюць дрэвам дыназаўра. А даоскія манахі лічылі гэтую расліну сімвалам энергіі інь і янь, мяркуючы, што дрэва — захавальнік мудрасці, а таксама любові. Гінкго білоба можа дасягаць вышыні 30−40 метраў.

[irp posts="41 796″ name="Пад Лідай стварылі першы ў Беларусі квэст-лабірынт з жывых туяў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024