Людзі і справы

У Гродне лідарка камуністаў шануе Леніна, ходзіць у царкву і вышывае іконы

Карэспандэнт Hrodna.life сустрэў напярэдадні Раства, 6 студзеня, у Свята-Пакроўскім саборы кіраўнічку гродзенскіх камуністаў Лілію Кашанкову. Ад яе ён даведаўся, як сучасныя камуністы спалучаюць сваю палітычную пазіцыю з верай у Бога.

Першы сакратар гродзенскага гаркама камуністычнай партыі Беларусі Лілія Кашанкова кожны год у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выступае на плошчы Леніна перад мясцовымі камуністамі, узнагароджвае найлепшых і традыцыйна ўскладае кветкі да помніка правадыру сусветнага пралетарыяту. Пры гэтым Лілія Кашанкова верніца і ходзіць у царкву.

— Лілія Васільеўна, а як жа Ленін, якога камуністы і сёння ўзвышаюць? Гэта ж ён пачаў барацьбу з царквой.

— Гэта не Ленін знішчаў царкву, а людзі, якія стаялі каля яго. Тады рэлігія была звязана з захаваннем дзяржаўнага ладу. А любая рэлігія захоўвае лад той дзяржавы, якой яна служыць. У той час кіруючая эліта вітала гэта і гатовая была жыць без рэлігіі. Але насамрэч гэта быў галоўны недахоп камуністаў. Каб камуністы тады не знішчылі тыя духоўныя каштоўнасці, аўтарытэт кампартыі трымаўся б яшчэ шмат гадоў. Паглядзіце, што кітайцы дасягнулі пад кіраўніцтвам камуністаў.

Лілія Кашанкова (справа) з аднапартыйцамі на плошчы Леніна ў Гродне. Дзень 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі
— У Гродне сучасныя камуністы актыўна ходзяць у царкву?

— Я не аналізавала, хто ходзіць сёння ў царкву, але некаторая частка камуністаў ходзіць. Сёння гэта нармальна. Ды і мы дабрачыннасцю займаемся. А дабрачыннасць і царква — яны стаяць побач.

Сёння ў статуце партыі не напісана, што камуніст — гэта атэіст. Мы ўсе схільныя да агульначалавечых каштоўнасцяў. Напрыклад, я праходзіла сёння побач з храмам (рэд. — Свята-Пакроўскім саборам) і падумала: як можна не зайсці ў гэта выдатнае месца. Зайшла і паставіла свечку. У мяне за мяжой шмат сяброў святароў, ды і сваякі ёсць такія.

А яшчэ я захапляюся вышываннем ікон. У мяне дома ўжо тры ўласныя вісяць. Хутка буду рабіць і чацвёртую.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года, можна і час адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024