У Смаргонскім музеі за захаванне карабіна выпуску Першай сусветнай распачалі крымінальную справу

Сярод экспанатаў Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея работнікі міліцыі знайшлі карабін 1914 года выпуску, прыдатны для стральбы, піша kraj.by.

Смаргонскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка музея, які з 2012 года захоўваў зброю, забароненую да экспазіцыі.

Начальнік Смаргонскага РАСК Віктар Дамуць распавёў kraj.by:

— Зараз праводзяцца следчыя дзеянні, таму рабіць канчатковыя высновы з гэтай нагоды заўчасна. Паводле папярэдняй версіі, карабін Першай сусветнай вайны трапіў у музей пасля таго, як яго знайшлі чорныя капальнікі. Па існуючых правілах, калі ў музей трапляе зброя, работнікі павінны перадаць яго міліцыі. Міліцыя прымае рашэнне аб магчымасці экспанавання ў выпадку, калі экспертыза ўсталюе, што з гэтай зброі страляць немагчыма. У міліцыю карабін ў 2012 годзе не перадавалі, усе гэтыя гады ён заставаўся ў музеі.

Па словах Віктара Дамуця, цяпер эспертыза зроблена, вырабілі кантрольны адстрэл, па яе выніках карабін прыдатны для стральбы. Падазраваны сцвярджае, што ніколі яго не выстаўляў для ўсеагульнага агляду наведвальнікаў музея.

Крымінальная справа ўзбуджаная па другой частцы артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі».

Злачынства караецца папраўчымі работамі да двух гадоў ці арыштам, ці абмежаваньнем волі да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024