У Гродне з’явілася другая станцыя зарадкі для электрамабіляў - гэтым разам у цэнтры

Беларускі народны банк усталяваў другую ў Гродне зарадную станцыю для электрамабіляў. Яе размясцілі побач з Цэнтрам банкаўскіх паслуг № 18 на вуліцы Сацыялістычнай, 44. Першая ў горадзе зарадная станцыя знаходзіцца на тэрыторыі «Кронан Парк Гатэля».

Новая зарадная станцыя айчыннага вытворцы, як і папярэднія, падыходзіць для зарадкі ўсіх тыпаў электрамабіляў, калі ёсць перахаднік ад станцыі да электрамабіля.

Для падлучэння да электрозаправак не патрэбна ніякіх дадатковых мабільных дадаткаў, рэгістрацый, карт — дастаткова толькі падключыць электрамабіль да станцыі.

Максімальная магутнасць такой станцыі - 22 кВт, а намінальнае напружанне, частата харчавання — 230/400 У, 50/60 Гц. Максімальны ток зарада ад трохфазнай разеткі (Type 2) у рэжыме Mode 3 — 32 A, раздым — 62 196 Mennekes.

Карыстацца зараднай станцыяй дазваляецца ў працоўны час Банка з панядзелка па пятніцу з 09:00 да 19:00.

Дзе яшчэ ў вобласці ёсць зарадныя станцыі для электракараў?

З лютага 2015 года станцыя для электрамабіляў працуе у Ашмянах. Летам 2017 года такую ж усталявалі на АЗС «Беларуснафта» у Брузгах на 291-м кіламетры аўтамагістралі М6 Мінск-Гродна.

У Гродзенскай вобласці ў найбліжэйшы час пабудуюць яшчэ чатыры станцыі экспрэс-зарадкі электрамабіляў, паведамляе «Тут.бай». Адна з іх з’явіцца ў Зэльве на АЗС № 31. Акрамя таго, новая электразапраўка будзе пабудавана на 218-м кіламетры аўтамагістралі М6 на ўездзе ў Шчучын. Яшчэ адна запраўка будзе добраўпарадкавана на АЗС № 53 у вёсцы Гожа, такая ж зарадная станцыя з’явіцца і на АЗС № 61 у пасёлку Пагранічны Бераставіцкага раёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024