Прарыў у гродзенскім веларуху: стварылі Савет пры гарвыканкаме і прынялі план развіцця

Пры Гродзенскім гарвыканкаме 14 снежня стварылі Савет па забеспячэнні сістэмы веласіпеднага руху і зацвердзілі План па яго развіцці да канца 2020 года, піша velogrodno.by.

Праблемы і задачы па развіцці веласіпеднага транспарту ў Гродне на нарадзе абмяркоўвалі прадстаўнікі ДАІ, ЖКГ, Рэмбудаўтодора, упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва, аддзела адукацыі, спорту і турызму, грамадскія роварныя арганізацыі ВелаГродна і Мінскае роварнае таварыства.

«Стараюся не забягаць эмацыйна наперад, — кажа Юлія Каляда, старшыня „ВелаГродно“, — але стварэнне Савета і зацвярджэнне плану работы — гэта прарыў у развіцці веларуху ў Гродне. Дзякуючы рабоце Савета мы зможам пераадолець некаторыя непаразуменні, якія ўзнікалі раней у ацэнцы ровара як транспарту і неабходнасці развіцця інфраструктуры. У нашых марах веладарожкі цягнуцца па ўсім горадзе. Але будзем рэалістамі - максімум, што цяпер у нашы сілах — з’яўленне веладарожак у новых мікрараёнах і ўздоўж дарог пасля іх рамонту, добраўпарадкаванне велапераездаў».

У найбліжэйшыя гады плануюць пашыраць сетку велапарковак, забяспечваць безбар’ернае асяроддзе праз паніжэнне бардзюрнага камня і ўлічваць роварны складнік у гарадскіх праектах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024